“Зачараваны Беларуссю”

Печать

8 снежня ў нашым універсітэце адбылася ўрачыстая прэзентацыя

фотапаэтычнага альбома “Зачараваны Беларуссю”і адкрыццё фотавыставы, з удзелам аўтара, фотамастака, члена соаза пісьменнікаў Беларусі, выпускніка 1980 года агранамічнага факультэта нашага ўніверсітэта – Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка. Фотаальбом – гэта сумесны творчы праект аўтара і РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.

Укладальнікам праекту “Зачараваны Беларуссю”стала першы намеснік старшыні саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Анатольеўна Стэльмах.

У якасці гасцей на сустрэчу прыйшлі і паэты Гродзеншчыны, якія не раз сустракаліся з нашымі студэнтамі на творчых вечарынах, гэта былі –  старшыня Гродзенскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі Людзміла Антонаўна Кебіч і малады паэт Дзімтрый Радзівончык.

Сустрэча прайшла на дакладным узроўні,  ў атмасферы прыемнасці і добрага настрою. Прэзентацыя суправаджалась слайдамі, якія падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі па старонках фотаальбома.

Прэзентацыю фотаальбома падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю.