Мероприятия

           8 снежня адбылася прэзентацыя фотапаэтычнага альбома “Зачараваны Беларуссю”і адкрыццё фотавыставы, з удзелам аўтара, фотамастака, члена соаза пісьменнікаў Беларусі, выпускніка 1980 года агранамічнага факультэта нашага ўніверсітэта – Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка. Фотаальбом – гэта сумесны творчы праект аўтара і РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Сам, Уладзіслаў Станіслававіч, пасля заканчэння нашай установы некалькі гадоў працаваў галоўным аграномам у сельскіх гаспадарках краіны, потым, пасля вучобы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, займаўся справамі ў галіне дзяржаўнага кіравання, працаваў старшынёй Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці, з 2012 – 2016г.г. быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, мае шэраг узнагарод і падзяку Прэзідэнта Республікі Беларусь.

          Урачыстасць адкрыццю фотавыставы надавала музычнае суправаджэнне ансамбля саксафаністаў УА “Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў” пад кіраўніцтвам Сяргея Сонеца, а актыўнымі удзельнікамі сустрэчы сталі студэнты агранамічнага факультэта.
          На пачатку прэзентацыі фотаальбома са словамі прывітання, ад імя кіраўніцтва універсітэта, выступіў прарэктар па выхаваўчай рабоце Фёдар Мікалаевіч Лявонаў, які адзначыў, што гэта прэзентацыя мае добры прыклад жыццёвага шляху, працоўнай і творчай дзейнасці тых, хто ведае руплівасць працы на зямлі і таму неабыякава адносіцца да з’яў роднай прыроды, да свайго краю. А хто можа лепш за ўсіх ведаць гэта ўсё, як не выпускнікі нашага ўніверсітэту, а тым больш аграномы, якія сваёй працай не раз даказвалі, што яны таленавітыя ва ўсім.
          Прэзентацыя фотаальбома У.С. Цыдзіка, неўзабаве стала адначасова і сустрэчай аднакурснікаў. На яе адкрыццё прыйшлі сябры Уладзіслава Станіслававіча, яго калегі, з якімі ён вучыўся. Сярод іх былі: упраўляючы НВК “Біятэст” М. А. Дарашкевіч і А. І. Дарашкевіч, загадчык кафедры батанікі і фізіялогіі раслін, дацэнт, Ушкевіч У.В., а таксама кіраўнік іх курса ў прошлым, выкладчык кафедры, а потым і загадчык яе – А. Б. Карпач, якая зараз на заслужаным адпачынку.
          Укладальнікам праекту “Зачараваны Беларуссю”стала першы намеснік старшыні саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Анатольеўна Стэльмах. Яна больш дакладна і падрабязней расказала прысутнюючым аб выданні альбома, як асаблівай з’яве ў нашым фотамастацтве і яго знакавасці, таму што гэты праект адбыўся ў Год культуры і на фотаздымках добра адлюстроўваюцца адметныя старонкі жыцця беларускага народа, яго традыцыі і яго гісторыя. Цалкам фотаальбом складаецца з некалькі разделаў і са слоў Алены Стэльмах “… яго аснову складае калекцыя работ, якія вабяць прыгажосцю прыроды Беларусі,… якія зачароўваюць, захопліваюць фотааматара і сваімі ўзнёслымі пачуццямі ён з задавальненнем дзеліцца з гэткімі ж нераўнадушнымі да ўсяго прыгожага чытачамі…. Кожны здымак дапасуюць паэтычныя радкі. Іх аўтары – амаль дваццаць паэтаў Міншчыны. Яднанне фотаработ і мастацкага слова робіць старонкі выдання надзвычай прыцягальнымі, душэўна цёплымі і шчырымі. …”
          У якасці гасцей на сустрэчу прыйшлі і паэты Гродзеншчыны, якія не раз сустракаліся з нашымі студэнтамі на творчых вечарынах, гэта былі – старшыня Гродзенскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі Людзміла Антонаўна Кебіч і малады паэт Дзімтрый Радзівончык.
          Сустрэча прайшла на дакладным узроўні, ў атмасферы прыемнасці і добрага настрою. Прэзентацыя суправаджалась слайдамі, якія падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі па старонках фотаальбома. Па яе завяршэнні ўсе удзельнікі і госці выказалі аўтарам праекту словы ўдзячнасці за магчымасць дакрануцца да непаўторных вобразаў прыгажосці, паэтычнасці, майстэрства і з пажаданнямі плённай працы, далейшых творчых здзяйсненняў на шляху жыцця студэнты паднеслі прыгожыя букеты кветак.

Поделиться
  • Республика Беларусь
    г. Гродно ул. Терешковой, 28

  • +375 152 771401

  • +375 152 721365

  • Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.