Новости

Любы край Беларуссю завецца…

Любы край Беларуссю завецца…

3 ліпеня мы адзначаем галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта дата непарыўна звязана з вызваленнем Мінска ад фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе і сімвалізуе права нашага народа на самастойны гістарычны шлях. Да гэтай падзеі бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу.

Галоўная ідэя экспазіцыі – паказаць станаўленне беларускай дзяржаўнасці праз прызму нашай гісторыі і асаблівай сувязі чалавека з роднай зямлёй. Для нашага ўніверсітэта гэта мае асаблівы сэнс: праца на зямлі і развіццё аграрнай навукі сталі надзейным падмуркам адраджэння і эканамічнага суверэнітэту краіны.

У цэнтры экспазіцыі – дакументальна-біяграфічны нарыс “Наш президент”, прысвечаны доўгаму шляху кіраўніка дзяржавы: яго дзяцінству і юнацтву, навучанню ва ўніверсітэце і службе ў пагранвойсках, доўгай палітычнай кар’еры і выступленням на міжнародных трыбунах, а таксама важным падзеям краіны за апошнія гады.

Да ўвагі наведвальнікаў – навучальныя дапаможнікі па гісторыі дзяржавы і права Беларусі: пытанні станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнісці са стражытных часоў да сённяшняга перыяду, эвалюцыя органаў улады і кіравання, прававое развіццё і характарыстыка заканадаўства.Падручнікі па асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы раскрываюць тыпалагізацыю сучасных ідэалагічных дактрын і іх ролю ў фармаванні беларускай ідэнтычнасці.

Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны дакументальныя хронікі з гісторыі Гродзеншчыны, заснаваныя на архіўных матэрыялах і сведчаннях відавочцаў.

Значнае месца займаюць краязнаўчыя і ілюстраваныя выданні пра гарады, помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Яны дапамагаюць убачыць краіну праз яе архітэктуру, мемарыяльныя мясціны і культурную спадчыну.

Выстава будзе працаваць па 10 ліпеня ў чытальнай зале бібліятэкі. Запрашаем наведаць бібліятэку, адкрыць для сябе новыя кнігі і яшчэ раз звярнуцца да старонак гісторыі Беларусі.

Орлюк С.А.,
директор библиотеки,
ПО РГОО «Белорусское общество «Знание»

Последние новости

Случайная новость

  • Республика Беларусь
    г. Гродно ул. Терешковой, 28

  • +375 (152) 62-35-99

  • +375 (152) 62-36-30

  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.