Пад эгідай аб’яўленага ў Беларусі “Года Кнігі”, па ініцыятыве Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, з 1 сакавіка 2012 года ў навучальных установах горада праходзіць літаратурная акцыя “Вялікае чытанне”, да ўдзелу ў якой, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Акцыя праводзіцца з мэтай далучэння насельніцтва да лепшых узораў класічнай беларускай літаратуры і для чытання прапануецца знакамітая паэма Я. Коласа “Новая зямля”. Акцыя будзе праходзіць да 1 лістапада бягучага года, а ў лістападзе адбудзецца вялікі “Адкрыты ўрок”, на якім твор будзе абмеркаваны і прааналізаваны літаратуразнаўцамі. Кіраўніцтва нашага ўніверсітэта лічыць неабходным далучыцца да гэтай акцыі і запрашае прыняць у ёй актыўны ўдзел студэнтаў і супрацоўнікаў вуза.