Мероприятия

Творчая сустрэча з пісьменнікамі БеларусіСтудэнты і супрацоўнікі мелі магчымась сустрэцца з дэлегацыяй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і пазнаёміцца бліжэй з іх сучаснымі творамі і новымі кнігамі. Сярод пісьменнікаў былі: старшыня Савета Беларускага рэспубліканскага фонду, празаік і публіцыст – Славамір Валер’янавіч Антановіч, празаікі: Ірына Віктараўна Леонава, Ірына Аляксандраўна Масленіцына, малады паэт, член Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, адказны сакратар часопіса “Маладосць” – Рагнед Юр’евіч Малахоўскі, паэт, супрацоўнік часопіса “Вясёлка” – Анатоль Мікалаевіч Зэкаў. Суправаджалі гасцей: гродзенская паэтэса – Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык і намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама – Ірына Браніславаўна Сцепененка.

На сустрэчы панавала вельмі прыемная і цёплая атмасфера. З вялікай зацікаўленнасцю студэнты слухалі публіцыста і, як аказалася, нашага земляка, бо родам са Шчучынскага раёна, Славаміра Антановіча, урыўкі з новай кнігі Ірыны Леонавай (Анны Лео) “Одарённые натуры” і аповесці-эсэ “София Слуцкая” Ірыны Масленіцынай, з задавальненнем ўспрымалі вершаваныя радкі пра каханне маладога, беларускага паэта Рагнеда Малахоўскага і з непадкупнай весялосцю і душэўным пад’ёмам гумарыстычныя вершы Анатоля Зэкава.  Адчувалася, што студэнты з прыемнасцю і ўвагай слухаюць кожнае выступленне.

У фондзе нашай бібліятэкі знайшліся выданні Славаміра Антановіча – “Пётр Машэраў” і  “Призраки Можейковской крепости ”, на якіх аўтар пакінуў свой аўтограф. Па адной, са сваіх апошніх новых кніг, з подпісамі, заставілі ў падарунак для бібліятэкі ўніверсітэта Ірына Масленіцына і Ірына Леонава (Анна Лео - псеўданім), два зборніка вершаў – Рагнед Малахоўскі.

Не з дарма гэты год ў Беларусі – Год кнігі і такія творчыя сустрэчы вельмі жаданыя і карысныя, яны на доўга застаюцца ў памяці.  Важна, каб кожнае новае выданне беларускіх аўтараў знайшло свайго чытача.

У канцы сустрэчы студэнты,  ў знак удзячнасці і павагі, паднеслі гасцям кветкі, з пажаданнямі новых творчых поспехаў і новых твораў.

Трэба адзначыць, што аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю, студэнцкім клубам і безумоўна бібліятэкай універсітэта не толькі ў гэты год, але і штогод арганізоўваецца шэраг мерапрыемстваў звязаныя з кнігай. Гэта і сустрэчы студэнства з сучаснымі пісьменнікамі і паэтамі Гродзеншчыны ў літаратурна-музычнай гасцінай “Святліца”, гэта і арганізацыя літаратурнага конкурсу сярод студэнтаў “Чатыры радкі”. Толькі з пачатку гэтага года, нашы студэнты сустракаліся з такімі гродзенскімі  пісьменнікамі і паэтамі як: Людміла Кебіч, Тамара Мазур, Людміла Шаўчэнка, Дзмітрый Радзівончык.

Год кнігі працягваецца і, безумоўна, творчыя сустрэчы з нашымі беларускімі пісьменнікамі будуць праходзіць і далей.

Фоторепортаж:

{phocagallery view=categories|categoryid=9|imagecategories=1|imagecategoriessize=5}

Надзея Хадатчук, дырэктар бібліятэкі

  • Республика Беларусь
    г. Гродно ул. Терешковой, 28

  • +375 (152) 62-35-99

  • +375 (152) 62-36-30

  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Мы используем cookies

Сайт использует файлы cookies. Оставаясь на этом сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.