Коллекция книг – тот же университет.

Т.Карлейль

Паэзія з жывым словам

Паэзія з жывым словам

Дырэктару бібліятэкі выпаў гонар прыняць удзел у творчай сустрэчы з вядомай гродзенскай паэткай Вольгай Алізар «Я дачка сінявокай краіны». Вольга Алізар – член Міжнароднага саюза рускамоўных пісьменнікаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат шматлікіх літаратурных конкурсаў,  аўтар зборнікаў вершаў «О тебе, моя милая Родина» (2022), «У імя Перамогі» (2025), «Карункі жыцця» (2026).

DSK 2

У кастрычніку Вольга Сцяпанаўна Алізар была госцем нашага універсітэта падчас Тыдня бацькоўскай любові. Студэнты і выкладчыкі вуза сталі ўдзельнікамі адкрытага дыялога аб важнасці сямейных каштоўнасцей, пачулі ў выкананні аўтара вершы, прысвечаныя любові да Радзімы, мацярынству і павазе да бацькоў.

Творчая імпрэза у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Яўхіма Карскага пакінула самыя цёплыя ўражанні: гутарка аб творчасці прайшла жыва і шчыра. Асабліва прыемна, што гэтая падзея атрымала працяг у сценах нашага ўніверсітэта – наш бібліятэчны фонд папоўніўся новым зборнікам вершаў, які Вольга Алізар перадала нам з аўтографам.

Любоў да роднай Беларусі, родных мясцін, роднай мовы – асноўны матыў вершаў Вольгі Алізар. Праўдай пачуцця прасякнуты вершаваныя радкі, прысвечаныя бацькам, успамінам дзяцінства, роднай мове, прыродзе.

«Кнігу “Я дачка сінявокай краіны” прысвячаю сваёй любімай краіне і ўсім беларусам. Хай кожнае слова знойдзе сваё месца ў вашых сэрцах…» – такі шчыры зварот аўтара да чытачоў адкрывае зборнік вершаў.

Спадзяемся, што гэтая кніга знойдзе свайго чытача. Яна будзе цікавая студэнтам і выкладчыкам, якія маюць жаданне пазнаёміцца з тонкай лірыкай, ​​з сучасным літаратурным працэсам.

Запрашаем вас наведаць бібліятэку. Будзем рады, калі паэзія гродзенскай пісьменніцы натхніць на глыбокія разважанні і ўласныя творчыя пошукі.

  • Республика Беларусь
    г. Гродно ул. Терешковой, 28
  • +375 (152) 62-35-99
  • +375 (152) 62-36-30
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.