Асветнікі зямлі беларускай

Читальный зал социально-гуманитарной литературы приглашает вас посетить виртуальную выставку:

"АСВЕТНІКІ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ"

 

1

(091)(476)

Ф42

Францыск Скарына i яго час: энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; рэд. кал. I. П. Шамякін (гал. рэд.) i інш.— Мн. : БелСЭ, 1988.— 608 с. : іл.

«Францыск Скарына i яго час» — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе асноўныя моманты жыцця i дзейнасці беларускага першадрукара i асветніка. Энцыклапедыя змяшчае 728 артыкулаў, прысвечаных скарынінскім выданням, папярэднікам i сучаснікам першадрукара, развіццю яго асветніцкіх традыцый, адлюстроўванню вобраза Скарыны ў літаратуры i мастацтве, сацыяльна-палітычным умовам на Беларусі у XV— XVI ст. Выданне багата ілюстравана тэкстамі i гравюрамі з выданняў Скарыны. Разлічана на ўcix тых, хто цікавіцца гісторыяй грамадскай думкі i развіццём кнігадрукавання на Беларусі.

 .........................................................................................................................................................................................

4 1

27

М47

Мельнікаў, А.  А. Кірыл, епіскап Typaўcкi: Жыццё. Спадчына. Светапогляд.—Мн.: Беларуская  навука, 1997. — 462 с.

Kнігa прысвечана асобе i творчасці "рускага Залатавуста" XII ст., славутага хрысціянскага падзвіжніка-асветніка, пісьменніка i прапаведніка. Aўтар упершыню робіць спробу дэталёвага ўзнаўлення рэальнай біяграфіі свяціцеля, а таксама праводзіць атрыбуцыйнае даследаванне твораў Кірылы Тураўскага. Чытач знойдзе разгорнуты разгляд багаслоўскіх i філасофскіх поглядаў мысліцеля, асаблівасцей паэтыкі яго тво­раў. Кніга мае дадатак, які ўяўляе найбольш  поўны збор тво­раў  класіка ўсходнеславянскай літаратуры.

Разлічана на гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў, ycix, хто цікавіцца беларускай мінуўшчынай, духоўнай спадчынай усходніх славян.

 .........................................................................................................................................................................................

4 1

1(091)(476)

С12

Саверчанка, I. В. Сымон Будны — гуманіст i рэфарматар.— Мн. : Універсітэцкае, 1993. — 223 с.

Сымон Будны (каля 1530—1593) — выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік i тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім — займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVI ст. У кнізе з выкарыстаннем новых apxiўныix крыніц прасочваецца жыццёвы i творчы шлях асветніка, паказваюцца яго тэалагічныя i касмалагічныя погляды, этычная дактрына i сацыяльнае вучэнне.

Адрасуецца гісторыкам, філосафам, літаратуразнаўцам, рэлігіязнаўцам, yciм, хто цікaвіццa беларускай старасвецкай культурай.

 .........................................................................................................................................................................................

4 4

1(091)(476)

С47

Слаўны сын Беларусі : кніга пра Скарыну: для сярэд. i ст. шк. узросту / прадм. А. I. Мальдзіса; уклад. i пасляслоўе С. С. Панізніка; маст. Р. У. Кондрад.— Мн. : Юнацтва, 1994.— 254 с: іл. — (Школьная  бібліятэка).

У кнiгy ўвайшлі творы, прысвечаныя беларускаму першадрукару, гуманісту i асветніку Ф.Скарыне —літаратурна-біяграфічны нарыс А.Клышкі «Францыск Скарына, альбо Як прыйшла да нас кніга», аповесць А. Лойкі «Скарына на Градчанах», вершы, эсэ, нарысы М. Багдановіча, М. Гарэцкага, У. Караткевіча, Я. Купалы i іншых пісьменнікаў.

 .........................................................................................................................................................................................

4 1

1(091)(476)
А24

Агіевіч, У. У. Імя i справа Скарыны : у чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. — Мн. : Бел. навука, 2002. — 319 с: іл.

Кардынальна па-новаму ацэньваецца духоўная спадчына ўсходнеславянскага мысляра, асветніка i першадрукара Георгія (Францыска) Скарыны. Комплексны падыход дазволіў выкарыстаць тэкставыя i графічныя творы Вялікага Палачаніна, а таксама дакументальныя матэрыялы як базу даных для вызначэння характарыстык біяграфіi светапогляду генія. Мяняецца ўся канцэпцыя Скарыніяны i Скарыны, які раскрыў сапраўдныя стасункі паміж рэлігіяй i навукай, па-філасофску выявіў несупярэчлівасць icцін веры i ведаў, гарманізаваў філасофскія асновы гуманізму Рэнесансу з духоўнымі традыцыямі хрысціянства, паглыбіў артадаксальнае разуменне чалавека.

Праз эксплікацыю сувязі духоўнай спадчыны Скарыны з еўрапейскім кантэкстам паказана месца беларускай культуры i навукі ў сусветнай гісторыі.

Прапануецца навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам ВНУ, вучням старэйшых класаў сярэдняй школы i ўciм, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі i культуры.

 .........................................................................................................................................................................................

4 1

94(476)

Е72

Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: полацкі i новагародскі перыяды / М. Ермаловіч; прадмова М. Ткачова. — 2-е выд. — Мінск. : Мастацкая літаратура, 2001.— 366 с. : іл.

Kнігa папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў i прысвечана аднаўленню па драбніцах гicтopыi Бeлapyci полацкага i новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, aўтap прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў i канчаючы ўтварэннем i ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага.

Смеласць i арыгінальнасць пазіцыi, непрыманне ідэалагічных догмаў i шаб­лонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, i сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер.

 .........................................................................................................................................................................................

7

94(476.5)

А 82

Арлоў, Ул. Таямніцы Полацкай гісторыі. — Мн. : Полымя,  2000. — 464 с: іл.

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава i дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства i лёс нацыянальнай рэліквіі— крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў i падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус i выдатных людзей, якіх даў Беларусі i свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.

Kнiгa адрасаваная старшакласнікам i студэнтам, а таксама ўciм, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

 .........................................................................................................................................................................................

4 1

1(091)(476)

К 59

Козел, А. А. Философская мысль Беларуси: учебное пособие / А. А. Козел. - Мн. : Амалфея, 2004. - 352 с.

Книга содержит систематическое изложение истории фило­софской, социально-политической и правовой мысли Белару­си с XII по XX век. Раскрывается взаимосвязь отечественной философии с культурной историей Беларуси и европейской философией.

Для студентов, магистрантов, аспирантов, изучающих ис­торию  белорусской   философии.

 .........................................................................................................................................................................................

4 1

94(476)

И 32 

Из тьмы веков светлеющие лики / сост. Ю. Я. Гуртовенко, Т. И. Улевич. — Мн. : Бе­ларусь, 1994.— 192 с : ил. 

Сложный путь прошла Беларусь за свою многове­ковую историю. В разные ее периоды многие события, значение отдельных личностей искажались. Поэтому в данном сборнике авторы стараются восстановить исто­рическую правду. Писатели, ученые, журналисты ве­дут разговор не только о великих людях (Е. Полоцкой, К. Туровском, Л. Сапеге), но и о малоизвестных. Таких, как Д. Городенский, Л. Звяздовский, И. Карнач.

Для широкого круга читателей.

 ......................................................................................................................................................................................... 

ЮБІЛЯРЫ 2025 ГОДА

Кірыла Typaўcкi (каля 1130 - каля 1182 ці пасля 1190) беларускі царкоўны дзеяч, пісьменнік-прапаведнік, беларускі святы - 895 гадоў з дня нараджэння.

Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст, асветнік - 555 гадоў з дня нараджэння.

Францыск Скарына (1490 (?) - 1551 (?)), беларускі першадрукар, асветнік, гуманіст, пісьменнік, мастак-графік - 535 гадоў з дня нараджэння.

Сымон Будны (каля 1530-1593), дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філолаг, паэт - 495 гадоў з дня нараджэння.

Васіль Цяпінскі (1530(1540)-1599(1600)), беларускі пісьменнік, гуманіст-асветнік, кнігавыдавец - 495 гадоў з дня нараджэння.

  • Республика Беларусь
    г. Гродно ул. Терешковой, 28

  • +375 (152) 62-35-99

  • +375 (152) 62-36-30

  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.