Не гаснуць зоркі ў небе

Прысвечана 100-гадоваму юбілею пастаноўкі камедыі Я.Купалы "Паўлінка"

Сярод купалаўскіх п’ес «Паўлінка» мае самую багатую сцэнічную гісторыю.

Першую пастаноўку п'есы ажыццявіў беларускі музыкальна-драматычны гурток у Вільні ў зале «Сокал» 27 студзеня 1913 г.

Kiрауніком гурта быў Б. Даніловіч, у бібліятэцы якога ў 1908— 1909 гг. працаваў Я. Купала.

Газета «Наша ніва» адразу адгукнулася на пастаноўку ў нататцы «Беларуская вечарынка»: «Вечарынка 27 студзеня была незвычайная: ставілі на сцэне першы раз «Паулінку», сцэнічны абразок у двух актах Янкі Купалы.

Перад публікай праходзілі тыпы дробнай засцянковай шляхты, каторых аўтар патрапiў жыва выразіць, выказаўшы гэтым вялікую знаемасць жыцця беларускага сялянства; чуваць было, што гэта не робленыя, а жывыя тыпы нашай Becкi...

На вечарынку гэту сумысна прыехаў здалёку аўтар яе Янка Купала. Аўтара публіка выклікала на сцэну i, надзяляючы густымі воплескамі, падала яму памятку-падарак ад віленскіх беларусаў — залаты гадзінік з надпісам: «Аўтару «Паулінкі» віленскія беларусы 27 студзеня 1913 г.».

Артыстцы, каторая іграла ролю Паулінкі, пані Маркевічанцы, аўтар падаў на сцэну букет з жывых кветак.


  • Республика Беларусь
    г. Гродно ул. Терешковой, 28

  • +375 (152) 62-35-99

  • +375 (152) 62-36-30

  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.