Міжнародны дзень роднай мовы накіраваны на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, заснаваных на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Запрашаем у бібліятэку, дзе да вашай увагі падрыхтавана выстава твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў беларускай літаратуры, творы юбіляраў 2026 года, а таксама вучэбныя дапаможнікі па сучаснай беларускай літаратурнай мове і прафесійнай лексіцы для студэнтаў розных спецыяльнасцей.
Запрашаем размаўляць з намі па-беларуску: гэта выдатная ідэя, каб падтрымаць родную мову, адчуць яе прыгажосць і адметнасць.
Орлюк С.А.,
директор библиотеки,
РГОО «Белорусское общество«Знание»
